Амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды выклаў відэа, на якім малодшы сын Лукашэнкі павіншаваў кітайцаў са святам вясны і сыграў на раялю.
Дыпламат назваў Колю «самым вядомым у Кітаі беларускім тынэйджарам».
Малодшы сын кіраўніка Беларусі сыграў на раялі песню. Пасля зачытаў тэкст на кітайскай мове.
Кітайскі Новы год адзначаюць сёлета 16 лютага. Гэта самае галоўнае і працяглае свята ў Кітаі ды іншых краінах Усходняй Азіі.
Дзесяць гадоў таму беларусы ўпершыню пабачылі маленькага Колю. З таго часу пазашлюбнага сына кіраўніка краіны не толькі не хавалі ад грамадскасці, а нават наадварот: Коля прымаў удзел, бадай, ва ўсіх значных беларускіх імпрэзах ды ў прэзідэнцкіх замежных ваяжах.
ДР belsat.eu