У свеце пацверджаныя 391 179 смерцяў людзей, якія былі інфікаваныя каронавірусам. Пра гэта сведчаць звесткі ўніверсітэту Джонса Хопкінса на раніцу 5 чэрвеня.
Больш за ўсё ахвяраў COVD-19 у ЗША – 108 211. На другім месцы Вялікая Брытанія (39 987), а на трэцім – Бразілія (34 021).
Агулам у 188 краінах свету выяўлена 6 635 004 выпадкі каронавіруса.
Найбольш іх у ЗША (1 872 660), Бразіліі (614 941) і Расеі (440 538).
МГ belsat.eu