КНДР ліквідуе сваю галоўную выпрабавальную ракетную базу. Фотафакт


Камуністычная Паўночная Карэя зрабіла важны крок у боку выканання абяцання, якое было дадзена прэзідэнту ЗША Доналду Трампу, і пачала ліквідаваць сваю галоўную пляцоўку для выпрабавання ракет.

Пра гэта паведаміў маніторынгавы сайт «38-я паралель», які спецыялізуецца на назіранні за падзеямі ў КНДР.

На фота бачная ліквідацыя важных аб’ектаў палігона

Высновая зробленая шляхам аналізу спадарожнікавых здымкаў так званага «Заходняга выпрабавальнага палігону Сахэ».

Ракетныя выпрабаванні карэйскіх камуністаў прывялі рэзкага росту напружанасці вакол КНДР у канцы 2017 года. У чэрвені 2018 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і паўночнакарэйскі дыктатар Кім Чэн Ын сустрэліся, пасля чаго апошні, са словаў Трампа, паабяцаў ліквідаваць палігон, аднак ніякія дамоўленасці па тэрмінах ліквідацыі не называліся.

Аляксандр Гелагаеў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары