Клуб, які адмовіўся праводзіць матч з-за арышту Леўчанкі, знялі з чэмпіянату


Гандбольны клуб «Віцязь», які напярэдадні адмовіўся прымаць удзел у гульні праз арышт баскетбалісткі Алены Леўчанкі, адхілілі ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі. Пра гэта паведамляе сайт федэрацыі.

«Віцязь» адмовіўся выходзіць на матч супраць «Машэкі» на знак салідарнасці з затрыманай баскетбалісткай Аленай Леўчанкай. Спартоўку затрымалі ранкам у аэрапорце і асудзілі на 15 дзён арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Удзельнікі клуба распавялі, што арышт Леўчанкі яны лічаць незаконным і пратэстуюць супраць ціску на грамадзянаў Беларусі.

Спартова-тэхнічная і галоўная судзейская камісія зладзілі паседжанне, падчас якога прысудзілі камандзе тэхнічнае паражэнне. Рэгламент чэмпіянату Беларусі прадугледжвае зняцце каманды з турніру за няяўку на матч.

Абноўлена
Баскетбалістку Алену Леўчанку затрымалі ў аэрапорце за ўдзел у пратэстах
2020.09.30 11:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў