«Кітайскі завод» у Светлагорску беларусы дабудуюць самастойна


У гарнітуры старшыня канцэрну «Белляспаперпрам» Юрый Назараў. Светлагорск, 15 жніўня 2019 года. Фота belsat.eu

ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» завершыць рэалізацыю кітайскага інвестыцыйнага праекту па будаўніцтве заводу сульфатнай беленай цэлюлозы самастойна, з прыцягненнем беларускіх падрадчыкаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба канцэрну «Беллеспаперапрам».

У канцэрне адзначаюць, што агульным сходам акцыянераў ААТ «Светлагорскі ЦКК» узгодненая працэдура і парадак завяршэння кантракта будаўнічага падраду паміж светлагорскім прадпрыемствам і ААТ «Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС» (САМСЕ). Кітайская кампанія мусіла пабудаваць завод па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы «пад ключ».

«На нядаўна праведзенай сустрэчы ў Менску бакі абмеркавалі магчымасць заключэння пагаднення аб ужыванні медыяцыі. У рамках пагаднення Светлагорскі ЦКК і кампанія САМСЕ змогуць урэгуляваць спрэчныя пытанні, якія засталіся пасля спынення кантракту будаўнічага падраду. Рэалізацыю праекту Светлагорскі ЦКК завершыць самастойна з прыцягненнем беларускіх падрадных арганізацыяў. У цяперашні час ажыццяўляюцца ўсе неабходныя працэдуры па ўводу заводу ў эксплуатацыю», – паведамілі ў канцэрне.

Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску.
Фота: svetlik.net
  • Дамова з кітайскай карпарацыяй САМСЕ быў заключаны ў кастрычніку 2010 года, агульны кошт праекта па будаўніцтве завода складае каля $ 850 млн.
  • Завод беленай цэлюлозы, пабудаваны ў межах беларуска-кітайскага праекту, пачаў працаваць у пачатку 2018 года. Але яшчэ да пабудовы заводу мясцовыя жыхары сабралі больш за 10 тысяч подпісаў супраць прадпрыемства. Эксперты звярталі ўвагу на нізкую якасць вытворчага працэсу і экалагічныя негатыўныя наступствы. Пасля запуску вытворчасці навакольныя жыхары пачалі цярпець ад стойкага смуроду.
  • У траўні сёлета будаўніцтва заводу ў Светлагорску праінспектаваў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і паскардзіўся на кітайскіх падрадчыкаў, якія зацягваюць будаўніцтва і парушаюць інструкцыі. У тым ліку, кіраўнік ураду прызнаў, што на светлагорскім заводзе сёлета абваліўся дах. Пра намер скасаваць кантракт з кітайцамі на камбінаце заявілі 2 жніўня.
Аб’ектыў
Светлагорцы задыхаюцца ў смуродзе з цэлюлознага заводу
2019.05.11 22:15

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў