Светлагорцы задыхаюцца ў смуродзе з цэлюлознага заводу


Завод цэлюлозы ў Светлагорску. Фота – Іван Ярыванавіч, «Tut.by»

У першай траціне траўня жыхары Светлагорску налічылі толькі два дні без смуроду ў паветры гораду і блізкіх да заводу вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы мясцовасцяў.

«Людзі тэлефануюць ужо ў МНС і на завод, скардзяцца на пагаршэнне стану здароў’я. У мяне ўвогуле складаецца такое ўражанне, што дзяржава вытанчана над намі здзекуецца», – кажа актывістка Алена Маслюкова.

На скаргі грамадзянаў на прамысловы аб’ект Міністэрства прыроды даручыла кіраўніцтву заводу і канцэрну, у які ён уваходзіць, «неадкладна знайсці прычыны непрыемнага паху і прыняць захады».

У сваім адказе міністэрства пагражае пакараць адказных за магчымае нерацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Аднак шукаць парушальнікаў просіць у саміх імаверных парушальнікаў: кіраўніцтва Светлагорскага заводу сульфатнай беленай цэлюлозы і канцэрн «Беллесбумпром».

Рэпартаж Юліі Цяльпук пра завод, які смярдзіць, глядзіце ў поўным выданні навінаў за 11 траўня:

Напоўніцу смярдзючы завод у Светлагорску мае запрацаваць на мяжы жніўня–верасня.