Кітай спыніў палёты Boeing-737 пасля катастрофы ў Эфіопіі


Кітайскія ўлады прыпынілі палёты самалётаў Boeing 737 MAX 8 пасля крушэння аналагічнага лайнера ў Эфіопіі. У выніку авіякатастрофы загінулі ўсе 157 чалавек, якія знаходзіліся на борце. Сярод загінулых – грамадзяне 35 краінаў.

Што стала прычынай авіякатастрофы, пакуль невядома.

Самалёт маркі Boeing 737 MAX 8 з рэгістрацыйным нумарам ET-AVJ вылецеў у 08:38 па мясцовым часе з міжнароднага аэрапорта ў Адыс-Абэбе. Самалёт разбіўся праз некалькі хвілін пасля ўзлёту.

Boeing 737 MAX – чацвёртае пакаленне самалётаў «Боінг 737», якое прыйшло на змену Boeing 737 Next Generation. Першы палёт гэтай мадэлі адбыўся ў студзені 2016 года. Самалёт можа перавозіць 162-175 пасажыраў.

За апошнія пяць месяцаў гэта ўжо другая катастрофа Boeing 737 MAX 8.

Прыклад Кітая паўтарылі і эфіопскія ўлады, якія таксама вырашылі часова прыпыніць палёты. На сённяшні дзень у эфіопскай авіякампаніі ў эксплуатацыі чатыры такія самалёты.

КА, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў