Аляксандр Лукашэнка, слухаючы сёння даклад аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, растлумачыў, чаму ў краіне і школах не ўводзяць каранцін праз каронавірус, піша БелТА.
Паводле кіраўніка дзяржавы, параду не ўводзіць каранцін ён атрымаў ад кітайцаў.
«Усіх, хто едзе з-за мяжы, мы бярэм на кантроль. Найменшае падазрэнне, кашляе ці чхае – мы адразу ж тэстуем. Калі раптам лабараторна пацверджана, мы адразу ўсё кантакты пачынаем знаходзіць і ізаляваць. І я прааналізаваў усе гэтыя факты: там, дзе мы, перастрахаваўшыся, пачалі збіраць людзей і каранцініць, ні адзін не быў хворы. Усе апынуліся здаровыя.
І вось таму кітайцы нам кажуць: не трэба залішне каранцініць, таму што гэта вынікаў не дае. І наш досвед пацвярджае: тры тысячы чалавек назіралі – тры тысячы здаровы», – заявіў ён.
Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі не будуць спрашчаць падыходы да барацьбы з інфекцыяй. Канкрэтныя захады пакуль не агучваліся.
Звестак Мінаховы здароўя што да колькасці інфікаваных па стане на 19 сакавіка на момант публікацыі няма.
КА belsat.eu