Кісялёў лічыць, што Беларусь без Расеі знікне


Дзмітрый Кісялёў. Фота sharij.net

Расейскі прапагандыст Дзмітрый Кісялёў выказаў меркаванне, што ў выпадку, калі Беларусь адвернецца ад Расеі, то будучыня нашай краіны стане прывіднай.

Традыцыйна вядоўца праграмы «Вести недели» на тэлеканале «Россия» прысвяціў шмат часу ўкраінскай тэме. Прапагандыст разважаў пра тое, што Украіна непатрэбна на Захадзе. На яго думку, Еўропа і ЗША лічаць Кіеў усяго толькі разыходным матэрыялам у гульні супраць Расеі.

І раптам пасля гэтага Дзмітрый Кісялёў звярнуўся да беларускай тэмы. Матэрыял глядзіце на 15-й хвіліне праграмы.

«А цяпер Расею чымсьці падобным палохае Лукашэнка з Менску. Маўляў, Расея можа страціць саюзніка. Зразумела, мы гэтага катэгарычна не жадаем. Але калі і ў Менску вырашаць застацца без Расеі, то будучыня Беларусі прывідная. Расея, вядома ж, аслабее, але Беларусі проста не будзе. Не трэба ілюзіяў. Таму – рускія і ўся Расея – за захаванне самых блізкіх адносінаў паміж намі і за захаванне вялікага адзінага і магутнага этнасу – народу. Гэта так, калі па-простаму», – выказаўся Дзмітрый Кісялёў.

Тролі Крамля атакавалі ЗША і правялі разведку ў Беларусі

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары