Кіроўцу аўтобуса 10 жніўня параніла святлошумавой гранатай каля Пушкінскай. Крымінальную справу не завялі


Кіроўцу аўтобуса Паўла Сібілева 10 жніўня параніла святлошумавой гранатай недалёка ад станцыі метро «Пушкінская». Цяпер яму адмовілі распачаць крымінальную справу, піша TUT.BY.

Паводле Следчага камітэту кіроўца аўтобуса атрымаў раненні ў выніку няшчаснага выпадку – выбуху святлошумавой гранаты. 25 лістапада 2020 году Паўлу Сібілеву адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы ў выніку ранення.

Супрацьстаянне сілавікам 10 жніўня ля метро Пушкінская.
Фота: Belast.eu

Згодна з высновамі Следчага камітэту: сілавікі знаходзіліся далёка, таму зрабіць мэтанакіраваны стрэл было немагчыма. На думку следства, не ўстаноўлена, што няшчасны выпадак адбыўся па віне сілавікоў або па віне службовых асобаў «Менсктрансу».

Павел Сібілеў ад размовы з журналістамі адмовіўся.

Павел Сібілеў быў паранены 10 жніўня 2020 году. У Ваенным шпіталі ён правёў месяц. У медычных дакументах было пазначана: мінна-выбуховае раненне ў вобласці паясніцы, агнястрэльны пералом пазванкоў, множныя раненні левага пляча, удар нырак.

Кіраўніцтва «Менсктрансу» выпусціла загад паводле якога, усе супрацоўнікі прадпрыемства мусяць прайсці прафілактычную гутаркі і інструктаж, каб пазбегчы ў будучыні «няшчасных выпадкаў».

АА belsat.eu

Стужка навінаў