Кіраўніца штабу Ціханоўскай – на Акрэсціна

Ганна Красуліна, Святлана Ціханоўская, Марыя Мароз і Вольга Кавалькова перад затрыманнем. Фота: facebook.com/volha.kavalkova

Начальніца штабу кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Марыя Мароз, якую затрымалі 8 жніўня, знаходзіцца ў ЦІП. Пра гэта ў Facebook паведаміла давераная асоба палітыка Вольга Кавалькова.

«Паводле інфармацыі РУУС Фрунзенскага раёну начальнік штаба Святланы Ціханоўская Марыя Мароз знаходзіцца ў ЦІП. Адвакату, які прыбыў у РУУС праз 30 хвілін пасля яе затрымання для яе абароны сказалі, што яе ў РУУС няма. Інфармацыі аб правапарушэнні, за якое яна была затрыманая па-ранейшаму няма», – адзначыла Кавалькова.

https://www.facebook.com/volha.kavalkova/posts/3244195658995553?__cft__[0]=AZXtGW6zw2IIKxflXVl-e7KSV7x_u0CEjFBaNjCbx1YVeNhYjtb-eXKc-M9kYfCloc2n_6Q_mT0mfODL0jv8ITqso7fXrAJO0eqCFcHNlt0jI6ZwlrrnACR1YBe2bdBsX1I&__tn__=%2CO%2CP-R

Як паведамляе TUT.by, удома ў Марыі Мароз засталіся двое непаўналетніх дзяцей – сын 14-ці гадоў і двухгадовая дачка.

«Абезгаловілі штаб». У Менску зноў затрымалі Марыю Мароз – кіраўніцу каманды Ціханоўскай

Таксама 8 жніўня ў ГУБАЗіК для прафілактычнай гутаркі выклікалі Антона Сташэўскага з аховы Святланы Ціханоўскай і давераную асобу палітыка Алега Майсеева.

У двары дому Ціханоўскай дзяжурыць шмат людзей у цывільным.

Гісторыя затрыманай Марыі Мароз, расказаная ёю самой

МГ belsat.eu

Hавiны