Стасункі NATO з Беларуссю заснаваныя на супольнай зацікаўленасці, адкрытасці. Пра гэта ў каментары карэспандэнту «Белсату» Сяргею Пелясе заявіў генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг.
«Беларусь з’яўляецца партнёрам NATO з 1995 года. Нашыя дачыненні з Беларуссю заснаваныя на супольным інтарэсе і адкрытых шанцах для дыялогу. Мы працуем з Беларуссю над пытаннямі празрыстасці, змяншэння рызыкаў, бо мы верым што ў сферы бяспекі мы бачым узрост напружанасці. Мы бачым больш вайсковых вучэнняў. Таму трэба як мага больш празрыстасці і прадказальнасці», – заявіў Стольтэнбэрг. Размова адбылася на прэс-канферэнцыі перад спатканнем міністраў NATO.
Кіраўнік NATO нагадаў, што ягоны памочнік па новых праблемах бяспекі нядаўна наведаў Беларусь, каб праз дыялог паспрабаваць узмацніць двухбаковае партнёрства.
«Мы з боку Беларусі не бачым ніякіх пагрозаў супраць саюзных краінаў NATO», – сказаў ён.
Енс Стольтэнбэрг таксама прывітаў партнёрства і супольную працу з Беларуссю.
МГ belsat.eu
Чытайце па тэме: