Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што Беларусі няма нагодаў для таго, каб турбавацца з прычыны вучэнняў і прысутнасці амерыканскіх вайскоўцаў каля мяжы.
«NATO заўсёды забяспечвала транспарэнтнасць і прадказальнасць, калі вядзецца пра нашыя вайсковыя вучэнні. І саюзнікі па NATO прадказальныя і празрыстыя ў тым, як яны праводзяць свае вучэнні. Такім чынам, абарончы альянс, які праводзіць вучэнні, не павінен выклікаць занепакоенасць у суседзяў», – цытуе ТАСС словы Енса Столтэнберга.
У наступным годзе ў Еўропе пройдуць вучэнні «Defender Europe – 2020» з удзелам 37 тыс. вайскоўцаў. Але ўжо цяпер у Літве прыбыў амерыканскі спецназ і танкі з ЗША. Гэта выклікала заклапочанасць у кіраўніцтва Беларусі, а таксама вайскоўцаў. З удзелам Лукашэнкі нават прайшла адмысловая нарада, падчас якой вялася размова пра бяспеку краіны і небяспеку войскаў NATO.
СК belsat.eu