Кіраўнік NATO адказаў, як адрэагуе альянс на магчымую інкарпарацыю Беларусі


Падчас сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў NATO у Брусельскай штаб-кватэры альянсу, генеральны сакратар Енс Стольтэнбэрг адказаў на пытанне Сяргея Пелясы пра тое, як адрэагуе NATO на магчымую інкарпарацыю Беларусі ў склад Расеі.

«Па-першае я лічу, што было б няправільна каментаваць абсалютна гіпатэтычную сітуацыю. Але тое, што я хачу сказаць, то для NATO надзвычай важна, каб кожная нацыя, уключаючы, вядома, Беларусь, мела права выбіраць свой шлях дый метады забеспячэння сваёй бяспекі. Беларусь – партнёр NATO. І мы павінны паважаць Беларусь як незалежную суверэнную нацыю і яе тэрытарыяльную цэласнасць. Беларусі і як любой іншай нацыі ў свеце», – адказаў Енс Стольтэнбэрг на пытанне «Белсату».

Напярэдадні Енс Стольтэнбэрг распавёў «Белсату», што стасункі NATO з Беларуссю заснаваныя на супольнай зацікаўленасці, адкрытасці. Генеральны сакратар альянсу нагадаў, што Беларусь з’яўляецца партнёрам NATO з 1995 года.

Hавiны
Кіраўнік NATO не бачыць пагрозаў з боку Беларусі
2019.11.19 13:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў