Кіраўнік Чувашыі Ігнацьеў заклікаў «мачыць» журналістаў і блогераў за крытыку ўлады


У Чэбаксарах кіраўнік Чувашыі Міхаіл Ігнацьеў падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню расейскага друку, раскрытыкаваў некаторых журналістаў і блогераў. Па словах кіраўніка рэгіёну, журналістаў, якія крытыкуюць уладу, «трэба мачыць» паведамляе выданне «Правда ПФО».

Уладзімір Пуцін з кіраўніком Чувашскай Рэспублікі Міхаілам Ігнацьевым.
Фота: kremlin.ru

Кіраўнік Чувашыі Міхаіл Ігнацьеў адзначыў, што ў рэгіён прыязджаюць журналісты і блогеры. Тут яны пішуць пра добрае жыццё ў Еўропе і Амерыцы, а яшчэ правакуюць у сваёй краіне неспакойную сітуацыю, пратэсты. Гэта ў сваю чаргу, па словах Ігнацьева, адцягвае ўвагу ўлад, не пакідае часу на добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, грамадскіх прастораў, стварэнне новых вытворчасцяў.

«Таму трэба выразна пазначыць – трэба іх мачыць, як у народзе кажуць. Трэба мачыць. Расказваць, адкуль яны прыехалі, з якімі намерамі, дзе жывуць, дзе працуюць, на чым зарабляюць. Пра гэта трэба гаварыць. Я тут нікога не хачу выхоўваць, проста калі скажоная інфармацыя, яна ў канчатковым рахунку адбіваецца на тых, хто яе падае», – сказаў кіраўнік Чувашыі Міхаіл Ігнацьеў.

Раней у сетцы з’явілася петыцыя з патрабаваннем адстаўкі Ігнацьева, у рэгіёне, а таксама ў Маскве, прайшлі адзіночныя пікеты.

СК/ІР belsat.eu

Стужка навінаў