Генеральны сакратар БФФ: Футбол не жаночы від спорту. Прызначэнне жанчын – нараджаць


Генеральны сакратар Беларускай федерацыі футболу Юры Вяргейчык заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 5», што не лічыць футбол жаночым відам спорту.

«Лічу, што футбол усё ж такі не жаночы від спорту. Прызначэнне жанчын – нараджаць. А не так працаваць і здзекавацца над арганізмам. Спорт – гэта не толькі станоўчыя эмоцыі, а яшчэ і аддадзенае здароўе, час. Хочацца, каб мы для нашых любімых жанчын стваралі ідэальныя ўмовы для жыцця. Я іх асацыюю з музыкай, танцамі», – адзначыў ён.

Трэба адзначыць, што БФФ, генеральным сакратаром якой з’яўляецца Вяргейчык, таксама курыруе і жаночы футбол у Беларусі.

ІІ, belsat.eu, паводле pressball.by

Стужка навінаў