Каталікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень

ВІДЭА

31 сакавіка 2018 года. Верніца моліцца падчас велікоднай літургіі ў рымска-каталіцкай царкве Божай Маці Ружанцовай і Святога Дамініка ў вёсцы Ракаў. Фота – Віктар Драчоў / ТАСС

Вялікдзень – адно з галоўных рэлігійных святаў. Яго адзначаюць у гонар уваскрашэння Ісуса Хрыста, якога распялі за людскія грахі. На трэці дзень Хрыстос уваскрэс.

«Праўда ўваскрашэння Хрыста – фундамент хрысціянскае веры», – кажа ў святочнае прамове кіраўнік Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў сваёй святочнае прамове.

«Сёння мы просім уваскрэслага Езуса, каб ён сваёй моцай ажывіў у нас усё тое, што, можа, замерла, ажывіў нашае духоўнае жыццё, каб свята ўваскрашэння было не толькі гістарычным успамінам, а сталася рэальнасцю нашага жыцця, – дадаў арцыбіскуп Кандрусевіч. – Няхай святло, якое асвячае магілу Езуса, асвячае цемру нашага штодзённага жыцця і вядзе ў новую бласлаўлёную будучыню. Са святам!».

Павіншаваў беларускіх хрысціянаў і Аляксандр Лукашэнка.

«Бязмежнае міласэрнасць і глыбокая вера падахвочваюць людзей да спагады, а трапяткое стаўленне да шматвяковых духоўных традыцыяў дорыць надзею на перамогу дабра ў кожным кутку нашае планеты», – гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.

У Вялікдзень вернікі вітаюцца словамі «Хрыстос уваскрэс!» – «Сапраўды ўваскрэс!» і дораць адзін другому велікодныя яйкі як сімвал цудоўнага з’яўлення.

Праваслаўныя будуць святкаваць Вялікдзень 8 красавіка. Сёння ў іх – Вербніца.

ДД

Глядзі таксама
Каментары