Праваслаўныя адзначаюць Вербніцу


У нядзелю праваслаўныя беларусы адзначаюць Уваход Гасподні ў Іерусалім, вядомы як Вербная Нядзеля.

Свята звязанае з эпізодам з жыцця Ісуса Хрыста, калі ён верхам на асліцы заехаў у Ерусалім, і ўвесь горад выйшаў яму насустрач. Як сказана ў Евангеллі, людзі здымалі з сябе верхнюю вопратку і кідалі іх на дарогу, па якой ехаў Ісус. Яны высцілалі яго шлях пальмавымі галінамі і віталі воклічамі «Слава!» – як звычайна звярталіся толькі да цара.

Прычынай радасці было цуд, якое здзейсніў напярэдадні Ісус, уваскрэсіўшы Лазара і давёўшы тым самым сваё права называцца Сынам Божым.

Вернікі шануюць Свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім, бо лічаць, што ў гэты дзень Гасподзь усталяваў сваё царства на зямлі, паклікаўшы людзей стаць падданымі таго, чыёй адзінай зброяй была любоў. Гэты дзень лічыцца таксама сімвалам будучага ўзыходжання Бога.

ДД

Стужка навінаў