На Барысаўскім заводзе медпрэпаратаў ад пнеўманіі памерлі 4 чалавекі. З рабочых збіраюць па 2 рублі


Рабочыя БЗМП на ўмовах ананімнасці распавялі belsat.eu пра цяжкую сітуацыю, якая склалася на прадпрыемстве цягам апошняга месяца праз эпідэмію каронавіруса. Паводле суразмоўцаў, кіраўніцтва хавае вялікую колькасць захворванняў. Толькі цягам некалькіх тыдняў на заводзе памерлі 4 чалавекі, а галоўны доктар установы з двухбаковай пнеўманіяй цяпер у шпіталі.

Крыніцы «Белсату» паведамляюць, што на дзень 24 красавіка колькасць хворых на заводзе склала 148 чалавек. За некалькі тыдняў гэтая лічба істотна павялічылася. Як адзначаюць працаўнікі заводу, ставілі розны дыягназ. Колькасць жа шпіталізаваных з двухбаковаю пнеўманіяй складала 25 асобаў.

Hавiны
У больніцах Барысава не хапае ложкаў для хворых на запаленне лёгкіх
2020.05.05 14:23

На дзень 5 траўня чацвёра працаўнікоў Барысаўскага заводу медычных прэпаратаў памерлі ад каронавіруснай інфекцыі. Трое з іх – працаўнікі 5-га цэху. Вядома, што аднаму было 42 гады, а другому – 47. Яшчэ адна ахвяра – намеснік начальніка аховы. Работнікі кажуць, што з іх збіралі грошы на пахаванне.

«Трэба было даць па 2 рублі. Хтосьці даваў 1,5. Большасць работнікаў не носіць масак і не забяспечваецца. Яны не вераць у эпідэмію, але грошы на пахаванне здаюць. А калі хто закашляе, дык разбягаюцца ў розныя бакі. А ў больніцы дактары абураюцца сітуацыяй на заводзе. Кажуць: чаму яго не закрываюць на каранцін, бо ён – крыніца вірусу», – расказвае belsat.eu адзін з працаўнікоў прадпрыемства.

Мужчын сцвярджае, што ў шпіталі з двухбаковаю пнеўманіяй ляжыць галоўны доктар медпункту Максім Лявонцьевіч. Пра гэта яму распавядалі медсёстры. Медпункт цяпер пільнуюць ахоўнікі.

Начальніца аддзелу кадраў Крысціна Барысава размаўляць адмовілася. Паводле жанчыны, яна не валодае інфармацыяй і не ўпаўнаважаная даваць каментары.

Намесніца генеральнага дырэктара ў пытаннях ідэалогіі Наталля Бусел заверыла журналістаў, што піку захворвання на заводзе няма.

«У нас усё ў нормах. У параўнанні з мінулым годам нават менш хворых. Афіцыйна каментаваць нічога не буду. Галоўны доктар працуе як звычайна… То бок ён на бальнічным, але не ў шпіталі».

На БЗМП працуюць больш за 4000 чалавек. Прадпрыемства вырабляе больш за 300 найменняў лекавых сродкаў і 12 фармакатэрапеўтычных групаў – джэнэрыкаў.

Раней «Белсат» паведамляў, што ў больніцах Барысава не стае ложкаў для хворых на запаленне лёгкіх.

Hавiны
Плюс 905. Мінздароўя апублікавала новыя звесткі па сітуацыі з каронавірусам
2020.05.06 12:14

ДР belsat.eu

Стужка навінаў