У больніцах Барысава не хапае ложкаў для хворых на запаленне лёгкіх


У Барысаве лекары заўважаюць сталы рост колькасці хворых на запаленне лёгкіх. Паводле лекара, які на ўмовах ананімнасці распавёў «Белсату» пра сітуацыю ў горадзе, цягам апошняга часу істотна вырасла колькасць інфікаваных каронавірусам.

Лекар адной з медычных установаў Барысава, які каля 20 гадоў працуе ў медыцыне, кажа, што такой колькасці паступлення хворых ён яшчэ не бачыў.

«У канцы сакавіка пачатку красавіка штодня шпіталізавалі 4-7 чалавек у інфекцыйную больніцу і 2-ю гарадскую лякарню. Цяпер колькасць шпіталізаваных вырасла да 18-20 асобаў за дзень. Маецца сур’ёзная праблема з месцамі ў 2-й лякарні і інфекцыйным шпіталі», – распавёў лекар з Барысава.

Hавiны
COVID-19 у Ваўкавыскім педагагічным каледжы: дзеці раз’ехаліся па дамах
2020.05.05 12:57

Гэтую інфармацыю пацвярджаюць і іншыя лекары з Барысава. Медыкі не жадаюць агучваць сваё імя, але на ўмовах ананімнасці распавядаюць падрабязнасці пра сітуацыю ў горадзе і пацвярджаюць словы лекара, які звярнуўся ў рэдакцыю «Белсату».

«У нас дзве больніцы перапрафіляваныя для хворых на запаленне лёгкіх. Але не абавязкова, што ўсе хворыя інфікаваныя каронавірусам. У шпіталі № 2 выдзелена 240 ложкаў, у інфекцыйным – 204. Сярод хворых ёсць пацыенты з пацверджаным каронавірусам, але большая частка, дакладную лічбу не магу сказаць, хворыя на звычайнае запаленне лёгкіх. У асноўным двухбаковае запаленне лёгкіх. Складанасці з тым, што робяцца доўга аналізы, адказы чакаем вельмі доўга», – кажа лекар з Барысава.

Ложкаў у больніцах Барысава ўжо не хапае

Апошнія два тыдні хворых на запаленне лёгкіх жыхароў Барысава і раёну шпіталізуюць у перапрафіляваныя аддзяленні больніц Жодзіна і Крупак. З 29 красавіка пачалі шпіталізаваць пацыентаў у тэрапеўтычнае аддзяленне ўчастковай больніцы аграгарадку Лошніца, дзе выдзелена 25-30 ложкаў.

Паводле лекараў з Барысава, агулам у горадзе і раёне больш за 500 асобаў захварэлі на запаленне лёгкіх. Каля 100 пацыентаў, сярод якіх і інфікаваныя каронавірусам, але ў якіх захворванне працякае ў лёгкай форме, лечацца ўдома.

Hавiны
Вярнулася з радзільні з каронавірусам. Як гэта – быць цяжарнай падчас пандэміі
2020.05.05 11:27

Медыкі ўсё часцей заражаюцца каронавірусам

«Хварэе шмат медпрацаўнікоў – лекары, медсёстры, малодшы медперсанал. Гэтак і ў Барысаўскай ЦРБ, і ў 2-й гарадской больніцы. У часткі медыкаў – станоўчыя тэсты на каронавірус. На станцыі хуткай дапамогі Барысава на бальнічным кіроўцы, фельчары, лекары – некаторыя з пнеўманіямі ў шпіталях. Крытычная сітуацыя склалася ў аддзяленні гнойнай хірургіі Барысаўскай ЦРБ, дзе больш за палову супрацоўнікаў на бальнічным, 5 медсясцёр лечацца ў стацыянары – з пнеўманіямі», – распавядае лекар з Барысава.

Іншыя медыкі з гораду пацвярджаюць гэтую інфармацыю.

«Так, гэта на самой справе адбываецца. Шмат лекараў інфікаваныя каронавірусам ці хварэюць на запаленне лёгкіх. З пачатку было складана, не хапала сродкаў абароны. А цяпер шмат дапамогі аказваюць прыватныя прадпрыемствы. Маем шмат масак, прычым такіх, пра якія мы і не ведалі. Але агулам забяспечаныя, бо мы імкнемся, каб і пацыенты насілі маскі ў шпіталях. Таму цяпер мы маем усё, што неабходна, у тым ліку і ахоўныя касцюмы», – кажа лекарка з Барысава.

Лекары не вераць статыстыцы Мінаховы здароўя

Медыкі таксама звяртаюць увагу на тое, што колькасць памерлых істотна адрозніваецца ад справаздачы Мінаховы здароўя.

«У красавіку ў Барысаве памерлі 42 чалавекі. Больш за палову з іх мужчыны, якім больш за 60 гадоў. Сярод памерлых – асобы працаздольнага ўзросту (42 гады, 44 і 50 гадоў). Гэтак, 8 красавіка памёр фельчар выязной брыгады станцыі хуткай дапамогі Ліпілін Васіль, яму было 50 год. А 17 красавіка памёр дужы мужчына, працаўнік заводу медпрэпаратаў, Залескі А., яму было 42 гады».

Hавiны
«Сітуацыя не такая, як у тэлевізары кажуць». Фельчарка з Вушачаў распавяла, як жыве раён у часе эпідэміі
2020.05.04 15:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў