17 траўня адзначаюць Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. Якая лексіка на гэтую тэму не стварае скажонага вобразу ЛГБТ-супольнасці?
Агульнапрынятыя для бальшыні сусветных медыяў ды нейтральных навуковых публічных дыскусіяў і тэкстаў тэрміны
- гендар, гендарная ідэнтычнасць
- сексуальная арыентацыя (гетэрасексуальнасць, гомасексуальнасць, бісексуальнасць, асексуальнасць)
- цысгендар сisgender як антонім да трансгендара
- кўір Queer «іншая культура», культура з гомасексуальным акцэнтам; «кўір» – жаргонная назва геяў
- кўір-культура, кўір-кіно, кўір-тэорыя, кўір-даследаванні і г. д.
- камінґ-аўт coming out добраахвотнае раскрыццё ўласнай сексуальнай арыентацыі
- аўтынґ outing раскрыццё інфармацыі пра сексуальную арыентацыю асобы без яе згоды на тое
- трансфобія, гамафобія
- адкрыты гей, лесбійка/лесбіянка, бісексуал(ка), трансгендар(ка)
Ілюстрацыйны здымак. Фота Wojciech Grabowski / FORUM
ЛГБТ (і ГЛБТ) LGBT (і GLBT) супольнасць лесбіянак (Lesbian), геяў (Gay), бісексуалаў (Bisexual), і трансгендараў (Transgender)
ЛГБТК LGBTQ q = Queer (кўір), а таксама можа быць q=Questioning (хто сумняецца)
ЛГБТІ LGBTI i = Intersex (інтэрсексуалы)
ЛГБТА LGBTA a = Asexual (асексуалы)
ЛГБТП LGBTP p = Pansexual (пансексуалы)
ЛГБТ+ LGBT+ ЛГБТ і звязаныя супольнасці
ЛГБТ-рух, ЛГБТ-супольнасць, ЛГБТ-актывізм
Памятка падрыхтаваная паводле матэрыялу «Талерантная журналістыка: дапаможнік для журналістаў»
Настасся Кахан belsat.eu