28 лістапада на балотах беларуска-літоўскага памежжа знайшлі аўтамабіль-амфібію з кантрабанднымі цыгарэтамі.
Літоўскія памежнікі заўважылі недалёка ад мяжы з Беларуссю тры легкавыя аўтамабілі без кіроўцаў і выклікалі службовы верталёт. Дзякуючы гэтаму ў непраходных балотах памежжа яны знайшлі аўтамабіль-амфібію з партыяй кантрабандных цыгарэт (12 000 пачак «Корона super slims» беларускай вытворчасці).
Спецаперацыя скончылася затрыманнем двух грамадзянаў Літвы, якім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
ЮВ, belsat.eu, паводле euroby.info