Кампаніі алігарха Гуцэрыева будуць пастаўляць нафту ў Беларусь


Нафтавыя кампаніі групы «Сафмар», падкантрольнай расейскаму бізнесоўцу Міхаілу Гуцырыеву, гатовыя паставіць у Беларусь у студзені каля 750 тысяч тон нафты, паведаміла TUT.BY крыніца, знаёмая з планамі групы.

У першым квартале «Сафмар» павінна была паставіць у Беларусь 750 тысяч тон нафты – 650 тысяч тон па трубаправодзе і яшчэ 100 тысяч тон па чыгунцы. Паводле крыніцы, ужо па выніках студзеня ўвесь гэты аб’ём будзе пастаўлены ў Беларусь.

Першыя пастаўкі пачаліся ўжо на мінулым тыдні. Да 10 студзеня нафтавыя кампаніі Міхаіла Гуцырыева павінны паставіць у Беларусь каля 130 тысяч тон нафты.

Прэс-служба групы «Сафмар» у адказ на запыт TUT.BY не стала каментаваць магчымы абʼём паставак нафты ў Беларусь. Пры гэтым у прэс-службе адзначылі, што здабыча нафты кампаніямі групы ў 18 млн тон «дазволіць выканаць абавязацельствы па пастаўцы нафты на ўнутраны рынак у поўным абʼёме і таксама забяспечыць пастаўку нафты ў Беларусь у поўным абʼёме, згодна з зацверджаным Міністэрствам энергетыкі РФ графіку».

4 студзеня прэс-служба дзяржканцэрну «Белнафтахім» паведаміла, што Беларусь дамовілася аб пастаўцы першай партыі нафты з Расеі без прэміі для пастаўшчыка. У гэты ж дзень прапампоўка нафты на беларускія НПЗ была адноўлена. Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, гаворка ішла аб кампаніях Міхаіла Гуцарыева, якога звязваюць сяброўскія адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам.

Гарачы каментар
Што «сябры» дораць Лукашэнку?
2019.03.08 17:22

З 1 студзеня 2020 года расейскія нафтавыя кампаніі спынілі пастаўкі нафты ў Беларусь праз рознагалоссі па цане на сыравіну. Менск настойваў на адмене прэміі да цаны бязмытных паставак нафты, матывуючы гэта падаражэннем сыравіны ў сувязі з рэалізацыяй у РФ падатковага манеўру ў нафтавай сферы. Паводле дадзеных «Белнафтахіма», у цяперашні час кошт паставак нафты з РФ складае 83% ад сусветнага кошту на нафту. Памер прэміі – 10 долараў за тону.

Ні Менск, ні Масква не раскрываюць цану паставак. Паводле звестак Белстата, у студзені-кастрычніку 2019 года Беларусь імпартавала нафту з Расеі па сярэдняй цане 364 даляраў за тону.

Нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры.
Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

У пачатку студзеня беларускія НПЗ – Мазырскі і Наваполацкі («Нафтан») – знізілі загрузку да тэхналагічнага мінімуму з-за прыпынення паставак расейскай нафты. Акрамя таго, Менск часова прыпыніў экспарт нафтапрадуктаў, каб не дапусціць дэфіцыту паліва на ўнутраным рынку.

КА belsat.eu

Стужка навінаў