Што «сябры» дораць Лукашэнку?


Расейскі алігарх Міхаіл Гуцэрыеў аказаўся пакупніком таго самага верталёта за $ 15 млн, пафарбаванага ў дзяржаўныя колеры Беларусі, – распавяла крыніца парталу Tut.by. Таго самога верталёта, які прыляцеў у Менск з Італіі 19 лютага і які ўжо зрабіў кола над Астрашыцкім гарадком, дзе жыве Лукашэнка. Ды той самы алігарх Гуцэрыеў, які ў свой час па чутках падарыў кіраўніку Беларусі «Майбах» і які ёсць уладальнікам рэзідэнцыі ў Шаршунах, ад якой Лукашэнка адхрысціўся.

Хто ж ён такі, Міхаіл Гуцэрыеў? І што яго звязвае з кіраўніком Беларусі? Размаўляем з былым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Сяргеем Скрабцом:

«Нядаўна было сказана, што 98% алігархаў у Расеі валодаюць такой самай маёмасцю, як усе астатнія расейцы, а нават большаю. Але я думаю, што яны забыліся пра яшчэ аднаго расейскага алігарха – Аляксандра Лукашэнку, паколькі ён таксама робіць мільярды на расейскіх энерганосьбітах. Што можа звязваць двух алігархаў? Канешне, сумесны бізнес, яны разам робяць грошы. А мільярдэры, як вядома, робяць грошы на ўсім. У дадзеным выпадку на мінеральных угнаеннях. Але адзін алігарх дасць іншаму верталёт пакатацца! Ну, пафарбаваў яго… Мне падаецца, гэта звычайнае сяброўства…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Фота: Mikhail Metzel / Sergei Fadeichev / TASS / Forum

Аб’ектыў
Верталёт з беларускім сцягам Гуцэрыева, а не Лукашэнкі?
2019.03.07 22:00