22 траўня штатны фатограф Нацыянальнай адміністрацыі аэранаўтыкі і космасу ўсталяваў на ваенна-паветранай базе Вэндэрберг у штаце Каліфорнія шэсць дыстанцыйных камераў. З дапамогай гэтай апаратуры Біл Інгальс збіраўся задакументаваць хроніку запуску ракеты Space X.
Дасведчаны фатограф бачыў у сваім жыцці многае, але нават ён здзівіўся таму, што сталася з адным з апаратаў пасля старту.
«Падсмажаная дыстанцыйная камера», – падпісаў фотаздымак апарату Біл Інгальс у «Фэйсбуку».
«Грэнкай» стала люстэркавая камера Canon. Яна была размешчаная ў 400-х метрах ад месца запуску Space X.
Паводле Інгальса, фотаздымкі з картаў памяці захаваліся.
Ракета даставіла на арбіту 2 даследчыя спадарожнікі (яны будуць сачыць за зменамі вады і ільду на планеце) і 5 спадарожнікаў сувязі.
ДД