На скрыжаванні праспекту Незалежнасці і вуліцы Гікала адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам трох транспартных сродкаў: маршрутнае таксі і два легкавыя аўтамабілі.
Аварыя адбылася днём 13 жніўня насупраць ЦУМа.
«Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі чатыры чалавекі, трое з іх шпіталізаваныя», – падае прэсавая служба Менгарвыканкаму.
Момант сутыкнення маршрутнага мікрааўтобусу з Toyota Camry, а пазней апошняй з Nissan X-Trail ужо з’явіся ў Сеціве.
На месца здарэння прыбылі медыкі і ратаўнікі МНС.
Міліцыянты ўсталёўваюць прычыны аварыі.
ДД