Прадстаўнікі Каардынацыйнай рады апазіцыі паведамляюць, што праз свае крыніцы яны атрымалі праект зменаў у Канстытуцыю, якія рыхтуюць улады. У КР перакананыя, што гэтыя змены не адпавядаюць інтарэсам беларускага народу.
Праект зменаў можна знайсці тут. Адначасова КР публікуе і каментары сваіх юрыстаў да гэтых паправак.
«У дакуменце, атрыманым праз нашыя крыніцы, уладамі прапануецца шэраг змяненняў, якія супярэчаць інтарэсам беларусаў і нормам міжнароднага права. Таксама ў дакуменце адсутнічаюць прапановы па змене палітычных раздзелаў канстытуцыі», – адзначаецца ў заяве КР.
У прыватнасці, у новай Канстытуцыі:
- Будзе замацаваная забарона на забастоўку, як спосаб выражэння палітычнай пазіцыі. Нагадаем, паводле працоўнага заканадаўства, грамадзяне Беларусі маюць права на забастоўку выключна ў мэтах вырашэнна працоўнага канфлікту. На дадзены момант гэтая норма зафіксаваная толькі на ўзроўні Працоўнага кодэксу, але цяпер яе хочуць перанесці і ў Канстытуцыю.
- Беларусы фактычна страцяць усеагульнае права на бясплатную медычную дапамогу. Словы пра «бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя» з арт. 45 Канстытуцыі выключаць.
- Беларусаў пазбавяць права на гарантаваны штогадовы адпачынак, які аплочваецца. У Канстытуцыі пакінуць толькі словы пра правы на адпачынак, без узгадавання таго, што ён мусіць аплачвацца.
- Забарону на замежнае фінансаванне партыяў і прафсаюзаў вынесуць на ўзровень канстытуцыйнага акту.
- Будзе зацверджаны прыярытэт міжнародных дамоваў над Канстытуцыяй.
У КР пры гэтым падкрэсліваюць, што ніякае абмеркаванне Канстытуцыі немагчыма без выканання трох патрабаванняў: спыненне палітычнага пераследу, вызваленне палітвязняў і правядзенне новых свабодных выбараў.
Hавiны
Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай: Расея выставіла Лукашэнку жорсткія ўмовы
2020.10.31 08:05
ІІ belsat.eu