Прынамсі два этнічных габрэя змагаюцца за «Ісламскую дзяржаву», паведамляе «The Times of Israel».
Працаўнікі ізраільскай контрвыведчай службы «Шын Бет» распавялі выданню, што адзін з іх – 28-гадовая жанчына.
Другі габрэй, які ўступіў у тэрарыстычную арганізацыю – 32-гадовы мужчына. І мужчына і жанчына нарадзіліся ў Савецкім саюзе, але выраслі ў Ізраілі. Паводле спецслужбы пара перайшла ў іслам і пазней накіравалася ў Сірыю, каб змагацца на баку ІД.
Контрвыведка высветліла, што за ІД ваюе яшчэ 18 грамадзянаў Ізраіля. Большасць з іх – арабскага паходжання.
Усе, хто ўступіў у ІД будуць пазбаўленыя ізраільскага грамадзянства, піша «The Times of Israel».
ЮВ, belsat.eu