Ізраіль заявіў пра перасячэнне мяжы расейскім вайсковым самалётам


Расейскі вайсковы самалёт заляцеў у паветраную прастору Ізраілю, заявіў у нядзелю 29 лістапада міністр абароны гэтай краіны Машэ Яалён.

«Адбылося нязначнае ўварванне расейскім самалётам прыкладна на мілю (1,6 км). З пілотам выйшлі на сувязь, і самалёт, змяніўшы курс, вярнуўся ў Сірыю», – заявіў міністр у эфіры радыёстанцыі «Коль Ісраэль».

Глядзіце таксама >>> «Скураныя курткі па 20 долараў». Як насамрэч Су-24 заляцеў ў Турцыю

«Імаверна, гэта была памылка пілота», – дадаў Яалён, адзначыўшы, што самалёт увайшоў у кантраляваную Ізраілем прастору над Галанскімі вышынямі на мяжы з Сірыяй.

Пры гэтым ён не стаў удакладняць, калі менавіта адбыўся інцыдэнт, падае interfax.ru.

Глядзіце таксама >>> Жырыноўскі прапанаваў скінуць ядравую бомбу на Турцыю

Пры гэтым Яалён падкрэсліў: «Расейскія самалёты не атакуюць нас, таму мы не павінны аўтаматычна рэагаваць і збіваць іх, калі адбываюцца памылкі».

24-га лістапада турэцкі знішчальнік збіў расейскі вайсковы самалёт Су-24. Турцыя заявіла, што расейскі бамбавальнік парушыў яе паветраную прастору. У Расеі ж заяўляюць, што самалёт быў збіты на сірыйскай тэрыторыі. Міністэрства замежных спраў абедзвюх краін рэкамендавалі сваім грамадзянам устрымацца ад узаемных паездак, а 28 лістапада Расея ўвяла эканамічныя санкцыі супраць Турцыі.

МЯ, паводле interfax.ru

Стужка навінаў