Ізраіль падтрымлівае стварэнне незалежнага Курдыстану


Прэмʼер-міністр Біньямін Нетаньяху заявіў, што Ізраіль падтрымлівае імкненне курдскага народа стварыць уласную нацыянальную дзяржаву. 

На 25 верасня ў Іракскім Курдыстане прызначаны рэферэндум аб незалежнасці.

«Ізраіль падтрымлівае законныя намаганні курдскага народа па здабыццю дзяржаўнасці», – сказаў Нетаньяху.

Ізраіль мае вайсковыя і дзелавыя сувязі з курдамі з 1960-х гадоў, разглядаючы гэтую этнічную групу, прадстаўнікі якой пражываюць у Іраку, Турцыі, Сірыі і Іране, як буфер у адносінах з арабамі.

Напярэдадні лідар ірацкага курдскага парламента Масуд Барзані заявіў, што будзе настойваць на правядзенні рэферэндуму 25 верасня, нягледзячы на ​​тое што ў Багдадзе настойваюць на яго незаконнасці. Суседзі Ірака – Турцыя, Іран і Сірыя – таксама выступаюць супраць курдскага рэферэндуму аб суверэнітэце, баючыся росту сепаратысцкіх настрояў сярод курдаў, якія пражываюць на сваёй тэрыторыі.

Захад занепакоены тым, што плебісцыт у самаабвешчанай іракскім Курдыстане, які ўключае ў сябе нафтавы Кіркук, можа адцягнуць увагу ад барацьбы з баевікамі «Ісламскай дзяржавы».

Курды змагаюцца за незалежнасць з канца Першай сусветнай вайны і распаду Асманскай імперыі.

ІІ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў