Іранскія вайскоўцы прызналіся, што ненаўмысна збілі украінскі «Боінг»


Вайскоўцы Ірану заявілі, што ненаўмысна збілі «Боінг» авіякампаніі «Міжнародныя авіялініі Украіны». Здарэнне адбылося, паводле ўзброеных сілаў Ірану, таму, што самалёт ляцеў непадалёку ад зоны вайсковых аперацыяў, піша Бі-Бі-Сі.

Генштаб узброеных сілаў Ірану паведамляе, што прычынаю трагедыі стаў чалавечы фактар. Заява прагучала ў эфіры дзяржаўных СМІ краіны. Вайскоўцы папрасілі прабачэння за трагедыю і адзначылі, што вінаватых прыцягнуць да адказнасці.

Міністр замежных справаў Ірана Махамад Джавад Зарыф таксама напісаў у сваім Twitter, што катастрофа адбылася ў выніку «памылкі ў перыяд крызісу, справакаванага авантурызмам ЗША».

Зарыф выказаў спачуванні і прабачэнні сем’ям загінулых у авіякатастрофе.

Пасажырскі самалёт рэйсу PS752 украінскай авіякампаніі МАУ разбіўся ў небе над Тэгеранам 8 студзеня. Загінулі ўсе 176 чалавек, якія былі на борце.

Абноўлена
Авіякатастрофа пад Тэгеранам – галоўнае пра крушэнне ўкраінскага самалёта
2020.01.08 07:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў