Іран выйшаў з ядравай дамовы і пагражае ЗША


Улады Ірану агучылі, што адмаўляюцца ад абмежаванняў па ядравай дамове. Улады патрабуюць, каб з краіны былі знятыя міжнародныя санкцыі, піша Бі-Бі-Сі.

«Іран канчаткова адмовіцца ад абмежаванняў па ядравай дамове, перш за ўсё гэта тычацца колькасці цэнтрыфугаў. Такім чынам іранская ядравая праграма не будзе мець ніякіх абмежаванняў у частцы вытворчасці, […] а таксама даследаванняў у гэтай галіне і далейшага развіцця праграмы», – гаворыцца ў заяве ўрада.

Іранскія ўлады дадалі, што працягнуць супрацу з МАГАТЭ і вернуцца да выканання сваіх абавязкаў па ядравай дамове, калі санкцыі ў дачыненні да краіны будуць знятыя, а інтарэсы краіны будуць улічаныя.

Акрамя таго, як заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС краіны Абас Мусаві, Тэгеран таксама патрабуе, каб ЗША адказалі за забойства генерала Касэма Салеймані.

Акрамя патрабаванняў гучаць і пагрозы. Гэтак, вайсковы дарадца вярхоўнага лідара Ірану былы міністр абароны краіны Хасейн Дэга заявіў, што Іран рыхтуецца нанесці ўдар па амерыканскіх вайсковых аб’ектах.

«Вайну пачала Амерыка. Таму яны павінны быць гатовыя да адэкватнай рэакцыі на іх захады. Адзінае, што можа пакласці канец гэтаму перыяду вайны, гэта ўдар па амерыканцам, раўнацэнны таму, які яны нанеслі», – заявіў ён.

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп папярэдзіў, што калі Тэгеран здзейсніць напад на амерыканцаў, Вашынгтон гатовы нанесці па іранскім абʼектах «вельмі хуткі і вельмі моцны» ўдар.

Hавiны
Трамп заявіў, што ЗША гатовыя нанесці ўдары па 52 цэлях у Іране
2020.01.05 10:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў