Іран абстраляў амерыканскія базы ў Іраку


Іранскія ракеты.
Фота: tasnimnews.com

Амерыканскія ваенныя базы ў Іраку падвергнулася ракетнаму ўдару пасля забойства вайскоўцамі ЗША іранскага генерала.

Адказнасць за атаку ўзяў іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі, перадае тэлеканал «Press TV». Паводле медыя напад на амерыканскую базу «Айн-аль-Асад» у Іраку з’яўляецца адплатай за забойства ЗША іранскага генерала Касэма Салеймані.

Агенцтва «Tansim» дадае, што атакам падвергліся дзве амерыканскія базы.

У сваю чаргу CNN паведамляе, што вайскоўцы ЗША не пацярпелі, але ёсць параненыя іракцы. Агулам на базу трапілі 13 ракетаў.

Як адзначыў памочнік міністра абароны ЗША па сувязях з грамадскасцю Джонатан Хофман, напад здарыўся 8 студзеня каля 00:30 паводле менскага часу. Ракеты былі запушчаныя з Ірану.

Hавiны
ЗША не збіраюцца сыходзіць з Іраку
2020.01.07 09:10

Прадстаўнік Пэнтагону паабяцаў прыняць «усе неабходныя меры» для абароны амерыканскіх вайскоўцаў, партнёраў і саюзнікаў у рэгіёне.

CNN паведаміў, што ЗША і Ірак «на самым высокім узроўні» вядуць кансультацыі па выніках нападу.

Hавiны
Ці ліквідацыя іранскага генерала – пачатак Трэцяй сусветнай? І чаму не
2020.01.04 16:40
  • Касэм Салеймані быў забіты 3 студзеня ў Багдадзе на загад прэзідэнта ЗША Доналда Трампа пасля таго, як шыіцкія дэманстранты напалі на амерыканскую амбасаду ў Іраку.
  • Салеймані кіраваў «Кудс» – шматлікімі сіламі спецыяльных аперацыяў у складзе Корпусу вартаўнікоў Ісламскай рэвалюцыі Ірану. «Кудс» сталі ці не галоўным сродкам, з дапамогаю якога Іран праводзіць сваю палітыку ў суседніх краінах.
  • Пасля гэтага забойства Іран заявіў, што мае 13 сцэнарыяў помсты ЗША, а Трамп паабяцаў нанесці ўдар па 52 мэтах у Іране, калі амерыканцы будуць атакаваныя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў