ЗША не збіраюцца сыходзіць з Іраку

Злучаныя Штаты не плануюць выводзіць свае войскі з Іраку. Пра гэта паведаміў міністр абароны ЗША Марк Эспер, піша Reuters.

Амерыканскі міністр падкрэсліў, што Вашынгтон па-ранейшаму застаецца прыхільнікам барацьбы з Ісламскай дзяржавай у Іраку разам са сваймі саюзнікамі ды партнёрамі.

Таму, заявіў Марк Эспэр, ніякіх планаў пакідаць Ірак у ЗША няма.

Ірак пачаў падрыхтоўку да вываду замежных войскаў

У Іраку налічваецца 5000 амерыканскіх вайскоўцаў. Яны знаходзяцца ў краіне з 2003 года, калі кааліцыя пад кіраўніцтвам ЗША зрынула дыктатара Садама Хусейна.

5 студзеня парламент Іраку ўхваліў рэзалюцыю з патрабаваннем да іракскага ўраду вывесці з тэрыторыі краіны ўсё замежныя войскі. Такім чынам іракскія ўлады адрэагавалі на спецаперацыю амерыканскіх вайскоўцаў у Багдадзе, у выніку якой забілі камандзіра іранскага спецпадраздзялення «Аль-Кудс» Касэма Салеймані і намесніка кіраўніка Сілаў народнай мабілізацыі (СНМ) Іраку Абу Махдзі аль-Мухандыса (у ЗША лічыцца тэрарыстам).

Ці ліквідацыя іранскага генерала – пачатак Трэцяй сусветнай? І чаму не

Прэм’ер-міністр Ірака Абдэль Абдул Махдзі 6 студзеня заявіў амбасадару ЗША ў Багдадзе, што абедзве краіны павінны выканаць іракскую парламенцкую рэзалюцыю. Але пра тэрміны не паведамляецца.

МГ belsat.eu

Hавiны