Інтэрпол затрымаў падазраванага ў забруджванні нафтаправоду «Дружба»


Былога гендырэктара расейскай кампаніі «Самаратранснефть-терминал» Рамана Ружачку, які з’яўляецца фігурантам справы аб забруджванні нафтаправода «Дружба», затрымалі ў Літве.

Падазраваны быў затрыманы ў Вільні працаўнікамі Інтэрполу, паведамляе ТАСС.

Hавiны
У Расеі распачалі крымінальную справу праз наўмыснае забруджванне нафты
2019.04.27 08:46

Самарскі суд 15 траўня выбраў завочны арышт у якасці меры стрымання Раману Ружачку, які быў абвешчаны ў міжнародны вышук паводле справы пра забруджванне нафты ў «Дружбе». Яму высунутыя абвінавачванні паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу Расеі.

Аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты, якая паступае з Расеі, 19 красавіка паведамілі на беларускіх НПЗ, яны часова абмежавалі экспарт нафтапрадуктаў, уключаючы бензін. У расейскай кампаніі «Транснефть» паведамілі пра падвышаную канцэнтрацыю хларыдаў у нафце і абяцалі наладзіць пастаўкі «чыстай» сыравіны.

Hавiны
Супадзенне? Няякасная расейская нафта прыносіць страты Беларусі
2019.04.23 16:28

У кампаніі назвалі забруджванне нафты ў трубаправодзе «Дружба» наўмысным. «Транснефть» сцвярджае, што хлорарганіку ўкінулі ў трубаправод праз «Самаратранснефть-терминал», якая абслугоўвае шэраг невялікіх вытворцаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў