Інфляцыя не за гарамі - дзяржава пачала друкаваць грошы


Наяўных грошай у абароце стала болей. Паводле падлікаў Нацыянальнага банку шырокая грашовая маса за жнівень павялічылася на 3.2 %

Цяпер на руках у беларусаў і ў агульным абароце знаходзіцца 2.8 мільярдаў беларускіх рублёў. У той жа час шырокая грашовая маса, гэта значыць наяўныя сродкі на руках, а таксама сродкі людзей і прадпрыемстваў на рахунках у банках на 1 верасня склала больш за 40 мільярдаў рублёў.

Павелічэнне аб’ёму валюты ў абароце сведчыць пра тое, што дзяржава пачынае друкаваць новыя грошы. Але для эканомікі гэта не праходзіць бясследна. Гэтак у жніўні, як раз падчас таго, калі павялічылася грашовая маса, пачала расці інфляцыя. Кошты за год павялічыліся на 5 %.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў