«Ім усім стралялі ў спіну». Дачка экс-міністра Захаранкі сустрэлася з Гараўскім


Праз 20 гадоў пасля знікнення былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі ягоная дачка Алена сустрэлася з былым байцом СОБРу Юрыем Гараўскім, які прызнаўся ў датычнасці да забойства.

Сустрэча прайшла ў швейцарскім Цюрыху ў рэдакцыі газеты «Neue Zürcher Zeitung». Пра сустрэчу з Гараўскім дачка Юрыя Захаранкі папрасіла сама, каб даведацца праўду, піша «Deutsche Welle».

«Мы доўгі час думалі, што бацьку забівалі павольна, раздзяляючы яго. Гэта было невыносна. Мне трэба ведаць, што гэта адбылося хутка. Я хоць неяк супакою сваю душу», – тлумачыць Алена.

Гараўскі на сустрэчу пагадзіўся не адразу, бо баяўся, што дачка забітага на яго «накінецца, пачне вінаваціць». Але потым перадумаў, бо лічыць, што вінаваты не ён, а сістэма.

Hавiны
Алег Волчак: Словы Лукашэнкі пра бізнес Захаранкі і ягоныя фоты ў Нямеччыне – хлусня
2019.12.24 18:19

Алена Захаранка распытала, як сачылі за яе бацькам, як яго выкрадалі ды забівалі. Паводле Гараўскага, былога міністра схапілі, ззаду зашпілілі кайданкі, пасадзілі ў машыну галавой уніз паміж сядзеннямі. Моўчкі выехалі за горад – грала радыё. Дасталі з машыны, паклалі на зямлю, экс-камандзір СОБРа Дзмітры Паўлічэнка двойчы ў яго стрэліў. Пагрузілі ў багажнік на ўжо падрыхтаваную цырату, адвезлі ў крэматорый, спалілі.

«Яго паклалі тварам уніз. Яму стралялі ў спіну, вашаму бацьку, як і Ганчару, і Красоўскаму. Ім усім стралялі ў спіну», – распавёў Гараўскі.

16 снежня 2019 года з’явілася інтэрв’ю з былым байцом СОБРу Юрыем Гараўскім, у якім той распавёў пра свой удзел у выкраданні і забойстве вядомых апазіцыянераў – Юрыя Захаранкі ды Віктара Ганчара, а таксама бізнесоўца Анатоля Красоўскага. На ягоную думку, байцы падраздзялення маглі быць датычныя і да забойства журналіста Дзмітрыя Завадскага.

Hавiны
СК аднавіў расследаванне справаў Ганчара ды Красоўскага
2020.01.16 08:46

18 снежня стала вядома, што Следчы камітэт аднавіў крымінальную справу пра знікненне былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі.

Разам з тым СК адмовіў жонцы выкрадзенага 20 гадоў таму аператара ОРТ Дзмітрыя Завадскага ў ейнай просьбе аднавіць расследаванне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў