І зноў парад. У Менску 18 і 20 ліпеня будуць перакрываць дарожны рух


У цэнтры Менску запланаваны чарговы парад – гэтым разам да Дня пажарнае службы Беларусі, з прычыны якога ў горадзе зноў будуць перакрываць дарожны рух. Трэнаванне акцыі пройдзе 18 ліпеня, а сам парад працаўнікоў Міністэрства надзвычайных сітуацыяў – 20-га.

З гэтай нагоды 18 ліпеня будзе перакрыты рух ад 02:30 да 04:00 на вуліцы Янкі Купалы ад праспекту Незалежнасці да вуліцы Першамайскай, а ад 04:00 да 06:00 на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Купалы да Казлова, паведамілі ў менскай ДАІ.

Абноўлена
Двум расейцам прад’явілі абвінавачванні па справе выбухаў на салюце
2019.07.17 10:55

20 ліпеня рух перакрыюць ад 07:30 да 08:30 па вуліцы Купалы ад праспекту Незалежнасці да вуліцы Першамайскай, а ад 10:30 да 12:00 на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Купалы да Казлова.

ДАІ просіць улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў