На першае месца ў нацыянальным адборачным конкурсе прэтэндуюць выключна дзяўчаты.
Сёння, 20 верасня, а 22:00 пачнецца фінал нацыянальнага конкурсу «Еўрабачанне». Па выніках галасавання журы і гледачоў будзе вызначаны пераможца, які потым прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне».
Заняць першае месца ў нацыянальным адборы спрабуюць выключна дзяўчаты. Усяго – 10 нумароў, сярод якіх восем вакалістак і два гурты. У гуртах таксама спяваюць выключна дзяўчаты.
Дзіцячы вакальны конкурс пройдзе 24 лістапада ў Глівіцах (Польшча). Спаборнічаць будуць прадстаўнікі 19 краінаў свету.
Belsat.eu распавядае, хто і з якімі песнямі прэтэндуе на першае месца ў нацыянальным адборы. Глядзіце, слухайце і вырашайце, хто мае больш шанцаў перамагчы.
Беларусь удзельнічае ў дзіцячым «Еўрабачанні» з моманту заснавання конкурсу ў 2003 годзе. Двойчы прадстаўнікі краіны перамагалі на шоў. Гэтак, першае месца заняла Ксюша Сітнік у 2005 годзе і Аляксей Жыгалковіч у 2007-ым. Таксама двойчы еўрапейскі конкурс праходзіў у Беларусі – у 2010 і 2018 гадах.