Тэлеканал HBO пачаў паказ першай серыі фінальнага сезону серыялу «Гульні тронаў» (Game of Thrones). Прэмʼерны паказ апошняга сезону могуць паглядзець падпісчыкі HBO Now або HBO Go, а таксама карыстальнікі платформаў, з якімі супрацоўнічае тэлеканал.
Усяго сезон будзе складацца з шасці эпізодаў. Серыі будуць выходзіць раз на тыдзень па нядзелях. Апошні эпізод выйдзе 19 траўня, паведамляе RBC.
Бясплатны паказ «Гульні тронаў» пройдзе і ў Менску. 15 красавіка, калі адбудзецца расейскамоўная прэмʼера восьмага сезону культавай фэнтэзі-сагі, у нашай сталіцы адбудзецца адмысловы паказ першай серыі ад відэасэрвісу VOKA на вялікім экране. Далейшыя эпізоды «Гульні тронаў» можна будзе ўбачыць на сэрвісе па падпісцы «Амедыятэка».
«Гульня тронаў» выходзіць з 2011 года, серыял заснаваны на цыкле «Песня лёду і полымя» пісьменніка Джорджа Марціна. У 2018 годзе «Гульня тронаў» зарабіла 22 намінацыі на прэмію «Эмі» і атрымала ўзнагароду як «Лепшы драматычны серыял».
СК belsat.eu