Хатняя загатоўка Лукашэнкі. «Гомель нічым не адрозніваецца ад украінскіх гарадоў»


Паміж Украінай і Беларуссю, таксама як і лідарамі краінаў ёсць давер. Гэткімі словамі распачаў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле прэсавай службы кіраўніка Беларусі, Пятро Парашэнка выказаў перакананне, што давер стане гарантам бяспекі, надзейнасці, сяброўства і супрацы.

«Мяжа паміж Беларуссю і Украінай павінна быць выключна мяжой міру, сяброўства і надзейнасці. І вы, і я робім да гэтага максімальныя намаганні», – адзначыў Пётр Парашэнка.

Hавiны
Лукашэнка і Парашэнка правядуць перамовы сам-насам у Гомлі
2018.10.26 08:43

У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка цёпла вітаў Парашэнка ў Гомлі.

«Вы, напэўна, адчуваеце, што ён нічым не адрозніваецца ад украінскіх гарадоў. Гэта натуральна, бо да мяжы тут літаральна рукой падаць. Тут вельмі шмат жыве ўкраінцаў, грамадзянаў Украіны», – сказаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

ВІДЭА
Лукашэнка Пуціну: Магілёў больш рускі, чымся беларускі горад
2018.10.12 13:07

СК, belsat.eu

Стужка навінаў