Лукашэнка Пуціну: Магілёў больш рускі, чымся беларускі горад

ВІДЭА

У Магілёве, дзе праходзіць V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі, адбылася сустрэча кіраўнікоў краінаў.

«Як і дамаўляліся, мы цвёрда выконваем запланаванае ў пачатку года», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Вітаючы Уладзіміра Пуціна, ён заявіў, што Магілёў не толькі беларускі горад, але і расейскі.

«Вітаю вас тут, на Магілёўскай зямлі. Па настроі ведаю, што вы адчуваеце сябе, як ўдома, на гэтым шматку, можна сказаць, рускай зямлі. Гэта такі горад, я б нават сказаў, больш рускі, чымся беларускі».

У сваю чаргу расейскі прэзідэнт падзякаваў за запрашэнне і за прадметную арганізацыю сумеснай працы на форуме.

Форум рэгіёнаў у Магілёве. Мядовы месяц Беларусі і Расеі?

Расейскі прэзідэнт выказаў упэўненасць, што мерапрыемствы і вынікі сустрэчаў на форуме будуць карыснымі.

Уладзімір Пуцін таксама звярнуў увагу на добраўпарадкаванасць Магілёва, назваўшы яго прыгожым, адзначыўшы пры гэтым заслугі кіраўніцтва гораду.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары