Лукашэнка і Парашэнка правядуць перамовы сам-насам у Гомлі


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прымуць удзел у I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які адбываецца ў Гомлі. Перад удзелам і выступамі на асноўнай пляцоўцы форуму – пленарным пасяджэнні – кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчу ў фармаце сам-насам.

Па выніках форуму чакаецца падпісанне шэрагу дакументаў і заключэнне дамоўленасцяў, накіраваных на пашырэнне супрацы па ўсяму спектру напрамкаў беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

«Галоўны акцэнт падчас перамоваў будзе зроблены на пытаннях развіцця гандлю, эканамічнай і інвестыцыйнай супрацы дзвюх краін праз прызму патэнцыялу прамых кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў».

Аб’ектыў
Эксперт: Масква намагаецца разарваць давер паміж Менскам і Кіевам
2018.10.26 00:31

СК, belsat.eu

Стужка навінаў