Хакеры ўзламалі сайт атраду «Анёл» і патрабуюць грошай


Пашукова-выратавальны атрад «Анёл» .
Фота: facebook.com/angel.search.by

Пашукова-выратавальны атрад «Анёл» часова застаўся без сайта, які быў узламаны невядомымі, а ўся інфармацыя з яго была выдаленая.

За аднаўленне доступу да сайту хакеры патрабуюць заплаціць ім каля $ 2000, паведамілі ў атрадзе.

Зараз «Анёл» спрабуе аднавіць інтэрнэт-старонку сваймі сіламі.

У прыватнасці, ствараецца віртуальная анкету для таго, што б можна было адправіць зварот і заяўку на пошук зніклых людзей.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў