ФХБ аштрафавала аршанскі «Лакаматыў» на 25 базавых велічынь (675 рублёў), паведамляе Tribuna.com.
Прычынай пакарання паслужыла тое, што пяць хакеістаў каманды не трымалі рукі на сэрцы падчас выканання дзяржаўнага гімна перад пачаткам адной з сустрэч «Парыматч-Экстралігі». Такую працэдуру патрабуе рэгламент турніру.
Хакеістам «Лакаматыва» паведамілі, што штраф падзеляць на пяць частак і спагоняць з тых, хто вінаваты.
Паводле пункту 8 артыкула 62 Рэгламенту правядзення адкрытага Чэмпіянату па хакеі з шайбай, удзельнікі матчу – грамадзяне Рэспублікі Беларусь слухаюць дзяржаўны гімн Беларусі, прыклаўшы далонь правай рукі да левага боку грудзей.