Дзмітрыя Бегуна вызвалілі ад пасады за правіны, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, гаворыцца ў адпаведным указе ад 2 траўня.
Дзмітрыя Бягуна падазраюць у атрыманні хабару ад бізнесоўца за ўвод у строй абʼекта з парушэннем патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі.
21 сакавіка Лукашэнка падчас размовы з супрацоўнікамі прадпрыемстваў кампаніі «Кронаспан» у Магілёве пракаментаваў затрыманне чыноўніка.
«Хабар браў. На месцы ўзялі ўсіх. Чаго крыўдзіцца на мяне? Усе аднолькавыя перад законам: і міністры, і намеснікі міністраў. Свеціць восем гадоў мінімум. Дапрацаваўся да генеральскай пасады, каб у турме правесці час».
Дзмітрыя Бягуна прызначылі намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях у 2015 годзе. Раней ён займаў пасаду начальніка сталічнага ўпраўлення МНС.
ДР belsat.eu паводле belta.by