Ператрус у менскім офісе нашага тэлеканалу завершаны. Следчыя вынялі каля дзесяці носьбітаў інфармацыі, якія паабяцалі аддаць уласніку памяшкання або ўпаўнаважанай асобе, якая здымае кватэру.
Як заўважыў адзін з прадстаўнікоў «Белсату» ў Беларусі Аляксей Мінчонак, Следчы камітэт учыніў вэрхал.
«У параўнанні з СК хлопцы з АБЭПу проста акуратысты ўзорныя», – напісаў ён.
У такім стане праваахоўнікі пакінулі офіс «Белсату».
9 красавіка 2019 года працаўнікі Следчага камітэту Беларусі зладзілі ператрус у менскім офісе «Белсату».
У памяшканне яны трапілі пры дапамозе ратавальнікаў з Міністэрства надзвычайных сітуацыяў. Ратавальнікі пачалі адкрываць дзверы нашага офісу балгаркаю, але каардынатар тэлеканалу Мікола Дзябёла вырашыў уратаваць маёмасць ад шкоды.
Ператрус адбыўся ў межах крымінальнай справы паводле арт. 188 КК – «Паклёп».
ДР belsat.eu