«Гэта ДТЗ». На абаронцаў Котаўкі наехаў трактар


Нягледзячы на пратэсты, раніцай 7 снежня ў менскім скверы Котаўка працягнулася высечка дрэваў.

Працаўнікі «Зеленстрою» з’явіліся ў Котаўцы яшчэ ў прыцемках. Жыхары з наваколля, якія бароняць сквер, былі вымушаныя пільна прыбегчы сюды.

«Я адвяла дзіця ў садок і адразу прыйшла сюды. Што прымушае валіць дрэвы ў цёмны час содняў? У нас што – надзвычайнае становішча?, – пытаецца іншая абаронца скверу. – Яны парушаюць тэхніку бяспекі і абароны працы».

Да прыходу людзей і актывістаў працаўнікі «Зелянбуду Савецкага раёну» паспелі ссекчы два дрэвы. Калі актывісты пачалі перашкаджаць пілаваць наступныя, зялёнбудаўцы выклікалі міліцыю.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/_a_nRQECIZo”][vc_single_image image=”405681″ img_size=”large”][vc_column_text]Актывістам паказалі дакументы на высечку, але яны лічаць, што высечка дрэў незаконная, паколькі не падведзеныя вынікі грамадскага абмеркавання плана забудовы Сяльгаспасёлку, у якім размешчаны сквер.

Падчас блакавання праезду спецтэхнікі на аднаго з актывістаў наехаў трактар.

«Гэта называецца ДТЗ», – кваліфікаваў здарэнне пацярпелы.

У Котаўку была выкліканая хуткая дапамога.[/vc_column_text][vc_single_image image=”405693″ img_size=”large”][vc_column_text]«Варвары з бензапіламі здзейснілі чарговы набег на наш сквер. Атака адбітая. Котаўка параненая, але жыве», – напісаў у групе «Котаўка, жыві» у «Фэйсбуку» Віктар Ігаравіч.

Патрабаванні жыхароў і актывістаў да ўладаў – ранейшыя: адмовіцца ад будаўніцтва ў скверы якіх-кольвек абʼектаў і добраўпарадкаваць сквер.[/vc_column_text][vc_single_image image=”405685″ img_size=”large”][vc_column_text]Дазвол на правядзенне будаўніча-мантажных працаў у скверы Котаўка «Рымска-каталіцкая парафія святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазенод» атрымала ў кастрычніку.

Высечка дрэваў у скверы для будаўніцтва касцёла пад ціскам грамадскасці і эколагаў была прыпыненая на час вясновага гнездавання птушак. Мясцовыя жыхары і эколагі ўпэўненыя, што будаўніцтва касцёла ў скверы – парушэнне палажэнняў рэгламенту генплана: Котаўка – зялёная зона, і згодна з рэгламентам генеральнага плана і плана дэталёвага планавання сталіцы, яна не можа забудоўвацца.

Цяпер у скверы знаходзяцца дзясятка мясцовых жыхароў і актывісты экалагічнага таварыства «Зялёная сетка», якія не даюць камунальнікам працягнуць працу.

ДД, фота і відэа: «Зялёная сетка», «Фэйсбук»

Стужка навінаў