Касцёл будуюць – трэскі ляцяць: Што адбываецца ў Котаўцы


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=bNnreR2Iaq4″][vc_column_text]Каб не дапусціць высякання дрэваў у скверы, дзе плануюць пабудаваць касцёл, актывісты і мясцовыя жыхары напісалі лісты ў шэраг інстанцыяў, а таксама архіепіскапу-метрапаліту Менска-Магілёўскаму Тадэвушу Кандрусевічу. Цяпер засталося перашкаджаць непасрэдна трактарам.

Ад чарговых дрэваў засталіся толькі пні. У менскім скверы Котаўка, што ў Сельгаспасёлку, сёння зранку аднавілі прыпыненую ўвесну працу рабочыя «Зялёнбуду» з піламі.

«Мы просім прадставіць дакументы – яны іх не паказваюць», – кажа адзін з мясцовых жыхароў.

Некалькі дзясяткаў жыхароў раёну, а таксама актывісты экалагічнай арганізацыі «Зялёная сетка» прыйшлі перашкодзіць незаконнаму, на іхнае меркаванне, высяканню.

«Яны не маюць права праводзіць гэтыя працы, бо яшчэ не завершанае абмеркаванне і ўнясенне прапановаў у дэталёвы план. Мы лічым, гэта не законна. Адзінае што мы можам рабіць – зноў проста стаяць тут», – заяўляе Крысціна Чарняўская з арганізацыі «Зялёная сетка».

Эколагі выклікалі міліцыю, але праваахоўнікі толькі здымалі тое, што адбывалася, на камеру. Намеснік старшыні «Менскзялёнбуду» адказаць на пытанні грамадзянаў не здолеў.

На месцы скверу плануюць пабудаваць касцёл. Каб не дапусціць высякання дрэваў, актывісты і мясцовыя жыхары напісалі лісты ў шэраг інстанцыяў, а таксама архіепіскапу-метрапаліту Менска-Магілёўскаму Тадэвушу Кандрусевічу. Той тлумачыць, што для будаўніцтва бажніцы менавіта на гэтым месцы ўжо прыкладзена шмат намаганняў, а таксама патрачаныя грошы вернікаў.

Заўтра жыхары Сельгаспасёлку абмяркуюць высяканне скверу са старшынём Менгарвыканкаму Андрэем Шорцам.

Фота: Яўген Ерчак,  TUT.BY

Стужка навінаў