Генпракурор асабіста сустракаўся з маці загінулага жаўнера Аляксандра Коржыча


Генпракурор Аляксандр Канюк распавёў TUT.BY, што асабіста сустракаўся з маці Аляксандра Коржыча, які загінуў у Печах.

«Я асабіста сустракаўся з мамай Коржыча, мы абмеркавалі, што яна будзе асабіста ўспрымаць ўдзел у некаторых следчых дзеяннях» – сказаў генпракурор Аляксандр Канюк 15 лістапада перад міжведамаснай канферэнцыяй па пытаннях барацьбы з карупцыяй.

Ён не стаў раскрываць усе падрабязнасці крымінальнай справы, але адзначыў, што ўсяго распачата 15 крымінальных спраў, прыкладна столькі ж чалавек з’яўляюцца фігурантамі справы.

«Я трымаю гэтую справу на пастаянным кантролі, у юрыста ёсць правіла: пакуль справа не разгледжана не даваць ніякіх каментароў. Часам усё можа памяняцца «да наадварот».

Нагадаем, 21-гадовага жаўнера Аляксандра Коржыча 3 кастрычніка знайшлі павешаным у падвале на тэрыторыі вайсковай часткі ў Печах. Паводле сваякоў і сяброў Аляксандра, хлопец стаў ахвярай дзедаўшчыны. Следчыя распачалі шэраг крымінальных спраў у дачыненні да вайскоўцаў па арт. 443 (дзедаўшчына), 455 (бяздзейнасць улады, што пацягнула цяжкія наступствы), 209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў